П’яная 19-гадовая мінчанка пакусала 50-гадовую суседку

Незвычайным чынам завяршылася яе сумеснае распіццё спіртнога дзевятнаццацігадовай дзяўчыны з гаспадыняй кватэры на вуліцы Варанянскага. Па словах пацярпелай, яны мірна распівалі бутэльку гарэлкі. Нечакана маладая госця ўпала на падлогу і стала крычаць. Гаспадыня паспрабавала выправадзіць агрэсіўную суседку. А тая спачатку ўдарыла жанчыну нагой у жывот да страты прытомнасці, а потым схапілася за нагу. Толькі гучныя крыкі жанчыны змаглі спыніць ашалелую госцю, паведамляе БелаПАН.