Пачобут: гродзенскі універсітэт правядзе новую экспертызу публікацый

Вось што распавёў Еўрарадыё Андрэй Пачобут:
121129_paczobut_karotki.mp3
"Сёння да мяне выклікалі ў Следчы камітэт да следчага, які праводзіць расследванне па маёй крымінальнай справе. Там мяне праінфармавалі аб тым, што прызначаная новая лінгвістычная экспертыза, якую будзе праводзіць Гродзенскі дзяржаўны універсытэт і азнаёмілі з матэр'яламі тэхнічнай экспертзы кампутараў, якія у мяне былі забраныя яшчэ летам падчас ператрусу у хаце".

Па словах журналіста, яму паведамілі, што на час правядзення чарговай экспертызы следства прыпыняецца.

Нагадаем, падставамі для абвінавачвання сталі артыкулы Пачобута на сайтах "Хартыя’97" і "Беларускі партызан". Яму пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленне волі на такі самы час.

Папярэдняе следства па справе Андрэя Пачобута працягнулі на месяц