Пачынаецца апошняя сесія Палаты прадстаўнікоў 4-га склікання
На ёй будзе прыняты бюджэт на 2013 год.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў павінны прыняць бюджэт у двух чытаннях. Пасля гэтага яны складуць свае паўнамоцтвы. Новы склад Палаты прадстаўнікоў павінен сабрацца не пазней за 23 кастрычніка. У яго ўвайшоў 21 дэпутат з папярэдняга.
Нагадаем, што выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў прайшлі ў Беларусі 23 верасня. У першым ж туры было абрана 109 дэпутатаў. У Навабеліцкай акрузе Гомеля адзіны кандыдат ад партыі ЛДП змог набраць толькі 13% галасоў замест 50%. Паўторныя выбары дэпутата там пройдуць разам з выбарамі ў мясцовыя саветы – у 2014 годзе.