Пад Мінскам ЗІЛ з салдатамі сутыкнуўся з мікрааўтобусам (Фота)

ЗІЛ сыходзіў ад сутыкнення з прыдарожным дрэвам, якое падала ад ветра. Аўтамабіль выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся ў лоб з мікрааўтобусам. Кіроўцу легкавога аўтамабіля заціснула ў салоне. Як паведамляецца на форумах, яму адрэзала кончыкі пальцаў на руках, супрацоўнікі МНС выратавалі яго, паведамляе Ale.by.


Участак дарогі ад павароце да будаўнічага рынку ў бок "Экспабела" быў часова зачынены для руху.