Пад Шкловам 10-гадовы школьнік застрэліў свайго брата-аднагодка

Следчыя выявілі, што хлопец забіў свайго страечнага брата выпадкова. Потым ён перанёс братава цела ў іншае месца, паведамляе магілёўская міліцыя.

Па факце забойства распачалі крымінальную справу. Аднак хлопцу пагражае толькі пастаноўка на прафілактычны ўлік у міліцыі, бо ён не дасягнуў узросту крымінальнай адказнасці (14 гадоў).