Пад Светлагорскам вучэбны КамАЗ сутыкнуўся з "Хондай-Сівік" (фота)

Трагедыя адбылася на аўтадарозе Светлагорск — Сасновы Бор 12 лютага. За рулём "Хонды" быў 18-гадовы юнак, пасажырам быў яго бацька. Прычынай здарэння называюць тое, што заднія колы легкавіка былі з летнімі шынамі.

Удар пры сутыкненні быў настолькі моцны, што пасажыр "Хонды" загінуў на месцы, а кіроўку выратавальнікі даставалі з дапамогай адмысловай гідраўлічнай прылады, адзначае сайт 112.by.

18-гадовы курсант, які быў за рулём грузавога аўтамабіля, і 44-гадовы інструктар пры аварыі не пацярпелі.

Фота — 112.by