Пад Віцебскам знайшлі атручанае возера (фота)

Пра гэтую страшную знаходку паведамілі рыбакі на сваім форуме “Рыбалка ў Беларусі”. Адзін з карыстальнікаў пад нікам tb960 піша наступнае: “За тры тыдні чатыры разы наведаў гэты вадаём, і, не меўшы ніводнай паклёўкі, пачаў у мясцовых пытацца — у чым справа? У адказ — тры-чатыры тыдні ў возера гной ці яшчэ нейкая трасца плыве з Рудакова. Кажуць, тэлефанавалі шмат куды: і ў экалогію, і ў інспекцыю, і на тэлебачанне”.

Рыбак патэлефанаваў у Віцебскую абласную інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету, дзе яму паведамілі, што пра гэты факт інспекцыя ведае, будзе праверка, пішуць “Народныя навіны Віцебска”.