Падчас футбольнага матчу на "Дынама" заўзятар агаліў зад (ВІДЭА)

Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, "героем" стаў жыхар Масквы, які са сваімі сябрамі прыбыў у беларускую сталіцу для "хлапечніка" напярэдадні вяселля. Адзначыўшы развітанне з халасцяцкім жыццём, кампанія адправілася на стадыён "Дынама", дзе праходзіў футбольны матч.

Невядома, што натхніла масквіча, але падчас гульні ён спусціў штаны і прадэманстраваў прысутным у сектары заўзятарам свой азадак. На яго няшчасце, гэта заўважылі міліцыянты.

Парушальніка затрымалі. За дробнае хуліганства суд Ленінскага раёна Мінска аштрафаваў вінаватага на 2 мільёны беларускіх рублёў.