Падчас вучэнняў умоўны "тэрарыст" замініраваў не той вакзал

На тэлефон дзяжурнага па вакзалу прыйшло паведамленне пра мініраванне. На месца аператыўна прыбылі ведамасныя службы — сапёры, выратавальнікі, "хуткая". Выбуховых прыладаў, аднак, не знайшлі.

Высветлілася, што тэлефанаванне было прафілактычным. Аднак вучэнні па аператыўным рэагаванні праходзілі ў зусім іншым горадзе, і нават іншай вобласці. Адзінае, што іх аб'ядноўвае — назвы населеных пунктаў пачынаюцца з літары "Л". "Мінёр" замест Лунінца мусіў патэлефанаваць у... Ліду, піша "Медиа-Полесье".

Нагадаем, што ўвечары 4 снежня ў Лідзе затрымалі п'янага мужчыну, які пагражаў узарваць вакзал. Ці звязанаыя паміж сабой два гэтыя выпадкі, не паведамляецца.

Фота — 150let.rw.by