Пакінуты ў магілёўскім тралейбусе дыпламат "размініравалі" сапёры

Праваахоўнікі ачапілі частку прывакзальнай плошчы, дзе стаяў тралейбус. На месца здарэння прыехалі медыкі, выратавальнікі ды следча-аператыўная група.

Як перадае тэлерадёкампанія “Магілёў”, праз пэўны час знайшоўся і ўладар дыпламата. Гэта быў звычайны пенсіянер, які выпадкова забыўся ў тралейбусе свае рэчы.  

Па словах магілёўца, ён ехаў на лецішча і, задумаўшыся, забыўся на дыпламат. У ім аказаліся ежа і бялізна. Пенсіянеру вярнулі ягоныя рэчы ды адпусцілі.