Палата прадстаўнікоў 8 кастрычніка прыме бюджэт у другім чытанні
2 кастрычніка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі праект бюджэта на 2013 год у першым чытанні.
Па словах міністра фінансаў Андрэя Харкаўца, якія перадае БелаПАН, у праект бюджэту закладзены рост ВУП у 108,5% у параўнанні з 2012 годам.
Асноўнымі крыніцамі падатковых прыбыткаў бюджэту з'яўляюцца падатак на даданую вартасць, акцызы і падаткі на замежнаэканамічную дзейнасць.
Харкавец паведаміў, што ў 2013 годзе захаваецца сацыяльная скіраванасць бюджэту. У прыватнасці, значную частку ў бюджэце складуць выдаткі на аплату працы, пенсіі, стыпендыі, дапамогі ды іншыя выплаты.
Фота — financesandinsurances.blogspot.com