Паліцыя вывучае відэа, на якім 8-гадовая дзяўчынка кіруе аўтамабілем

Нагадаем, на відэароліку, які з'явіўся ў інтэрнэце, відаць, як дзяўчынка кіруе Audi на хуткасці ад 70 да 100 км/г. Спачатку яна ехала па трасе за горадам, а пасля — у горадзе. У гэты час побач з ёй былі яе бацькі, якія нават прапаноўвалі павялічыць хуткасць.

Як інфармуе РІА "Новости", паліцыя абяцае разабрацца. І праверка гэтая "не абмяжуецца толькі ацэнкай выканання нормаў правілаў дарожнага руху".