Палітвязня Сяргея Каваленку прывезлі ў калонію "Віцьба-3"

Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода". Нагадаем, што палітвязня этапавалі ў "Віцьбу-3" у ноч на 26 сакавіка. У зняволенні Каваленка трымае галадоўку пратэсту супроць незаконнага, як ён лічыць, прысуду.

Актывіста КХП БНФ асудзілі на на 2 гады і 1 месяц зняволення за парушэнне рэжыму адбыцця "хатняй хіміі". Паяпрэдні прысуд ён атрымаў за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

Фота — Радыё "Свабода"