Палякі не пусцілі ў Беларусь небяспечныя аўтазапчасткі
Варшаўская кампанія хацела вывезці з Польшчы у Беларусь 610 розных відаў ўжываных аўтазапчастак.
Вага грузу складала 11 тон. Аднак мытны дэпартамент у Ломжы класіфікаваў аўтазапчасткі як адыходы. Аб гэтым паведамляе Kurier Poranny. Ступень зносу аўтазапчастак была настолькі вялікай, што іх паўторнае выкарыстанне магло паставіць пад пагрозу бяспеку людзей, руху або навакольнага асяроддзя.
Каб развеяць усе падазрэнні мытнікі звярнуліся за кансультацыяй да Інспекцыі па ахове навакольнага асяроддзя. Інспекцыя ў сваю чаргу пацвердзіла асцярогі мытнай службы.