Памёр паэт Хэл Дэвід, які напісаў словы да песні "I Say a Little Prayer"
Яму быў 91 год. Смерць амерыканскага паэта-песенніка наступіла пасля ўскладненняў, выкліканых інсультам, інфармуе ВВС.
Хэл Дэвід пачаў пісаць тэксты для эстрадных выканаўцаў у канцы 1940-х гадоў. Яго "I Say a Little Prayer" стала знакамітай у выкананні Арэты Франклін.