Памежнікі не пусцілі дзвюх расіянак на рок-фэст "Кактэбель"

Дзяўчаты, 21 і 23 гадоў, накіроўваліся ў Крым на фэст "Кактэбель". Аднак у адной з іх не было з сабой пашпарта. Таму сяброўкі вырашылі перайсці мяжу па-за ўвагай памежнікаў.

Затрымлівалі іх памежнікі з сабакам, інфармуе БелаПАН. Дзяўчат прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.