Паміж Гродна і Друскенікамі з’явіцца верталётная траса

Гэта адзін з найбуйнейшых у свеце крытых лыжных комплексаў. Бліжэйшыя падобныя пабудовы ёсць толькі ў Маскве і Гамбургу. Літоўцы запланавалі, што ў год “Snoras Snow Аrena” будзе прымаць да 150 тысяч гасцей з Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы і балтыйскіх краін. Для павелічэння колькасці ўражанняў у турыстаў і было вырашана наладзіць з бліжэйшым беларускім горадам верталётную лінію, паведамляе агенцтва “Турінфа”.