Памёр кіроўца “хуткай”, што сутыкнулася з аўтобусам ХК “Юнацтва”
Страшная аварыя адбылася на пр. Незалежнасці ў Мінску 8 кастрычніка ў 5:40 раніцы. Праз 4 дні 36-гадовы кіроўца памёр у лякарні.
Аўтобус МАЗ з сімволікай хакейнага клуба "Юнацтва" рухаўся па галоўнай сталічнай вуліцы ў бок Уручча. Ён выехаў на скрыжаванне з вуліцай Сурганава на дазваляльны сігнал светлафора. Там ён сутыкнуўся з “Мэрсэдэсам” хуткай дапамогі, якая рухалася па Сурганава на чырвонае святло ў уключанымі праблісковымі маячкамі.
Кіроўца хуткай дапамогі з цяжкай чэрапна-мазгавой траўмай, закрытымі траўмамі грудной клеткі і жывата быў шпіталізаваны ў Гарадскую бальніцу хуткай дапамогі. Ён памёр 12 кастрычніка ў 9:50. Фельчар і санітар дагэтуль знаходзяцца ў лякарні. Адной жанчыне 39 гадоў, другой — 22 гады, інфармуе БелаПАН.



Фота: www.tut.by.
Відэа: ont.by, www.onliner.by.