Партрэты палітзняволеных з'явіліся ноччу ў раёне Плошчы Перамогі (фота)
Партрэты палітычных зняволеных з'явіліся сёння ноччу, 8 лютага, уздоўж вуліц і ў дварах у раёне Плошчы Перамогі ў Мінску.
Такім чынам актывісты "Маладога Фронту" праінфармавалі жыхароў раёну аб лёсе старшыні арганізацыі Змітра Дашкевіча і намесніцы старшыні "Маладога Фронту" Насты Палажанкі.
"Малады Фронт" сцвярджае сваю рашучасць абараняць зняволеных сябраў арганізацыі усімі магчымымі сродкамі, паведамляе прэс-служба "Маладога Фронту".
Нагадаем, старшыня МФ Зміцер Дашкевіч з 18 снежня 2010 году знаходзіцца ў Жодзінскай турме па абвінавачванні ў хуліганстве. Намесніца старшыні "Маладога Фронту" Наста Палажанка знаходзіцца ў турме КДБ па абвінавачванні ў масавых беспарадках 19 снежня.

