Партыя БНФ плануе зладзіць афіцыйныя "ўлазіны" пасля Новага года

Напрыканцы лістапада Партыя БНФ падпісала дамову на трохгадовую арэнду новага офісу. Як паведаміў Еўрарадыё намеснік старшыні партыі Рыгор Кастусёў, памяшканне выглядае вельмі кепска. Хоць тамм раней месцілася дзіцячая мастацкая школа, у офісе вельмі даўно не рабілі рамонт:

Кастусёў: "Ужо правялі перамовы з людзьмі, якія гатовыя нам дапамагаць у плане рамонту. І яны зараз прауюць над калькуляцыяй і планамі рамонту, каб гэтую працу распачаць не проста з кандачка, а каб гэта было ўсё аформлена. Да канца гэтага тыдня яны падрыхтуюць калькуляцыю, графік рамонту. Я мяркую, што за месяц мы павінны справіцца".

Афіцыйныя "ўлазіны", па прагнозах Кастусёва, пройдуць ужо на пачатку наступнага года. На імпрэзу партыйцы плануюць запрасіць журналістаў і дыпламатаў.