Парушальнікаў беларуска-польскай мяжы стала амаль удвая больш

У 2011 годзе яны зафіксавалі на польска-беларускай мяжы 166 выпадкаў перасячэння мяжы з парушэннем заканадаўства. Гэта на 89% больш, чым было зафіксавана у 2010 годзе, паведамляе Падляскі памежны аддзел

53 замежнікі спрабавалі групамі нелегальна перайсці мяжу. Пераважна гэта былі ўраджэнцы Манголіі, Грузіі, Арменіі і Афганістана.