Пасля "дынамаўскіх" чыпсаў і цукру з'явяцца і рыбныя кансервы (фота)
Хакейны клуб "Дынама-Мінск" заключыў пагадненне з латвійскай кампаніяй "Куршу Земе" пра продаж рыбных кансерваў прэміум-класа пад брэндам сталічнага клуба.
Як паведамляе сайт hcdinamo.by, прадукцыя можа з'явіцца ў продажу ў канцы лютага. Нагадаем, раней мінскае "Дынама" ўжо рэалізавала некалькі партнёрскіх праектаў у эканамічнай сферы, прадаюцца "дынамаўскія" тэлефоны, чыпсы і цукар.