Пасля матчу БАТЭ — "Штурм" фанатаў у Барысаў завязе дадатковая электрычка
Яна выедзе са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 1.09 і прыбудзе ў Барысаў у 2.32.
Дадатковую электрычку пусцяць у сувязі з познім заканчэннем матча плэй-оф Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — "Штурм". Пра яе клуб БАТЭ спецыяльна папрасіў кіраўніцтва Беларускай чыгункі.
Дарэчы, квіткі на матч пачнуць прадавацца ўжо з сённяшняга дня. Касы мінскага стадыёна "Дынама" і барысаўскага гарадскога стадыёна адкрыюцца сінхронна — у 15 гадзін 12 жніўня. Каштаваць квіткі будуць ад 10 да 30 тысяч рублёў. Сектар 5 зарэзерваваны для фанатаў БАТЭ, сектар 10 — для фанатаў "Штурму".
Нагадаем, што гульня пройдзе 16 жніўня ў Мінску.