Пасля піва і чыпсаў мінскае "Дынама" выпусціла мыла з зубрам (фота)

Гэта — мыла ручной працы з сімволікай хакейнага клуба. Яно распрацавана спецыяльна для заўзятараў "Дынама". У адмысловай рэцэптуры на аснове натуральных алеяў — аптымальныя суадносіны кампанентаў, інфармуе афіцыйны сайт клуба.

Мыла з лагатыпам "Дынама" мае запамінальны дызайн — у форме шайбы.

Нагадаем, раней “Дынама-Мінск” пачало выпускаць прадукцыю са сваім таварным знакам: піва, чыпсы, арэшкі, малако, майкі, бейсболкі і нават хакейную форму.

Фота — hcdinamo.by

Хакейнае “Дынама” і футбольнае БАТЭ ў параўнанні