Пасольства Расіі: МУС Беларусі штучна нагнятае антырасійскія настроі
Масква лічыць спробай нагнятання антырасійскіх настрояў заяву МУС Беларусі пра ўдзел расіян у беспарадках, заяўляе пасольства Расіі у Беларусі.
Пра гэта паведамляе РИА Новости.
"Лічым недарэчнай заяву прадстаўніка беларускага МУС, які абвінаваціў усіх расійскіх грамадзян у нагнятанні крымінагеннага становішча ў рэспубліцы. Далёкія ад думкі ўцягвацца ў сумніўную публічную палеміку па гэтым пытанні, якую інакш як спробай штучнага нагнятання антырасійскіх настрояў у беларускім грамадстве не назавеш", - гаворыцца ў заяве, тэкст якой змешчаны на сайце МЗС Расіі.