Паўночная Карэя гатовая правесці сёлета яшчэ 1-2 ядзерныя выпрабаванні
Пра гэта СМІ распавяла ананімная крыніца, якая мае блізкія кантакты з урадамі Пхеньяна і Пекіна.
Новыя ядзерныя выпрабаванні будуць нашмат буйнейшыя за папярэднія: магутнасць выбуху будзе роўная 10 кілатонам у трацілавым эквіваленце. Выпрабаванні будуць праведзеныя, калі Вашынгтон не пойдзе на перамовы з Паўночнай Карэяй і не адмовіцца ад спробаў змяніць рэжым у краіне. Паўночная Карэя хоча, каб ЗША падпісалі з ёй канчатковае мірнае пагадненне і наладзілі дыпламатычныя адносіны.
Фота — ledn.info