Павал Севярынец заклікае байкатаваць выбары ў парламент

Сёння на ўстаноўчым з’ездзе Беларускай хрысціянскай дэмакратыі быў прадэманстраваны відэазварот Паўла Севярынца да паплечнікаў. Сустаршыня БХД цяпер знаходзіцца ў папраўчай установе ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна. Туды яго накіравалі на гэтак званую “хімію” па справе 19 снежня.

Севярынец прапанаваў з’езду прыняць палітычнае рашэнне аб фармаце ўдзелу ў гэтых выбарах. На яго думку, удзел магчымы толькі пры трох умовах: вызваленне палітзняволеных, змены ў выбарчае заканадаўства і допуск назіральнікаў да падліку галасоў. І паколькі шансы на выкананне гэтых умоваў блізкія да нуля, палітык прапануе байкатаваць выбары ў парламент, перадае БелаПАН.