Паўла Вінаградава судзяць за цацачную акцыю каля Мінгарвыканкаму

У судзе Вінаградаў паведаміў, што міліцыянта, які дае паказанні, ён бачыць другі раз у жыцці. Першы раз актывіст бачыў яго ў пастарунку ўчора. Па словах Вінаградава, ён не прымаў удзелу ў цацачнай акцыі, піша ў сваім твітары Андрэй ДЗмітрыеў.

Дарэчы, у судзе затрымалі Аляксандра Арцыбашава. Ён прыйшоў, каб перадаць перадачу Вінаградаву. Паводле папярэдніх звестак, Арцыбашава вінавацяць таксама ў цацачнай акцыі, а таксама ў парушэнні правілаў вулічнай акцыі.