Паўла Вінаградава зноў адправілі за краты, на гэты раз на 5 сутак
Савецкі раённы суд сталіцы сёння прызнаў яго вінаватым у "дробным хуліганстве".
Адзін з лідараў маладзёжнага крыла кампаніі "Гавары праўду" быў затрыманы 25 красавіка. Сведкамі ў судзе выступалі міліцыянты.
Нагадаем, што 10 красавіка супраць Вінаградава ўвялі рэжым прэвентыўнага нагляду на два гады. У сераду ён пайшоў у міліцыю, каб стаць на ўлік, аднак у Маскоўскім РУУС яго затрымалі.
Ад пачатку года Павел Вінаградаў правёў у турме на Акрэсціна ўжо 25 сутак.
Фота — bymedia.net