Пенсіянер расстраляў суседзяў, якія шумелі і перашкаджалі спаць

Здарэнне адбылося ў Расіі, у якуцкім пасёлку Айхал. Па версіі следства, лютаўскай ноччу п'яны пенсіянер раззлаваўся з-за таго, што суседзі п'юць, занадта шумяць і перашкаджаюць яму спаць.

Мужчына дастаў з сейфа паляўнічую стрэльбу і пайшоў да суседзяў. Спачатку ён застрэліў сабаку, пасля паслядоўна расстраляў гаспадара кватэры, яго жонку і брата. Зрабіўшы гэта, пенсіянер вярнуўся дахаты і выклікаў паліцыю. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне, паведамляе РІА "Новости".

Фота — aif.ru