Перад матчам Англія — Швецыя на кіеўскіх вуліцах з'явіліся вадамёты (фота)
Кіеўская міліцыя рыхтуецца да магчымых беспарадкаў падчас і пасля сённяшняга матчу чэмпіянату Еўропы паміж зборнымі Англіі і Швецыі.
На цэнтральных вуліцах украінскай сталіцы з'явіліся спецыяльныя аўтамабілі з вадамётамі. "Улічваючы характар англійскіх заўзятараў, мы гатовыя да ўсяго", — цытуе словы прадстаўніка кіеўскай міліцыі УНІАН.
Нагадаем, матч Англія — Швецыя пачнецца ў 21.45. Яшчэ перад імі гуляюць зборныя Украіны і Францыі, пачатак трансляцыі на тэлеканале "Беларусь-2" у 18.50.
Фота — ІСТV