Перадачу Літвой Беларусі звестак аб банкаўскіх рахунках абмяркуе Сейм

Служба прэм'ер-міністра Літвы Андруса Кубілюса звярнулася ў Міністэрства юстыцыі з патрабаваннем перадаць да 9 жніўня ўсю інфармацыю, звязаную з гэтым інцыдэнтам.

Раней намеснік міністра юстыцыі Літвы Томас Вайткявічус заявіў БелаПАН, што ў справе аб рахунках беларускіх праваабаронцаў Беларусь злоўжыла механізмам прававой дапамогі. Ён паведаміў, што гэты механізм будзе прыпынены.

Нагадаем, што перадача Літвой звестак аб літоўскіх рахунках праваабаронцы Алеся Бяляцкага стала падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы супраць яго.