Перамовы па газе паміж Расіяй і Беларуссю пачнуцца восенню
Па дадзеных расійскага выдання “Камерсант”, яны будуць весціся на ўмовах беларускага боку.
Мяркуецца, што з наступнага года Беларусь будзе атрымліваць расійскі газ танней. Гэта паабяцаў упанядзелак прэм'ер Уладзімір Пуцін пасля сустрэчы з беларускім калегам Міхаілам Мясніковічам.
Магчыма, што такім чынам расійскія ўлады выкарыстаюць падобныя заявы ў якасці ціску на Украіну, якая прынцыпова не гатовая аддаваць Расіі кантроль над сваёй газатранспартнай сістэмай.