Пінская шматдзетная сям’я атрымала мікрааўтобус ад Нацбанка
Шматдзетнай сям’і Гур’евых дастаўся мікрааўтобус “Фальксваген Каравэла”.
Транспартную праблему вялікага сямейства дапамог вырашыць старшыня пінскага гарвыканкаму Аляксандар Гордзіч. Чыноўнік звярнуўся да кіраўніцы Нацбанку — Надзея Ермакова падтрымала фінансаванне падарунка.
Варта адзначыць, што ў Пінску пражывае больш за 900 шматдзетных сем’яў. Аднак толькі Гур’евы выхоўваюць 10 дзетак.