Пінскія інваліды ініцыявалі ўтварэнне культурна-спартовага цэнтра
Такое жаданне выказалі пінскія грамадскія арганізацыі інвалідаў-вазочнікаў і спартовы клуб інвалідаў “Ветразь”.
Мяркуецца, што ў цэнтры будуць месціцца канференц-зала, трэнажорны і масажны кабінеты, пакой для рэлаксу і невялічкі гатэль для гасцявання інвалідаў з іншых гарадоў. Ініцыятары праекту звярнуліся па-дапамогу да мясцовых уладаў і ў міжнародныя фонды падтрымкі грамадскіх ініцыятывў.