Пінскія мытнікі спынілі дзьве спробы незаконнага правозу баепрыпасаў

У абодвух выпадках пінчукі спрабавалі правезці каля 70 патронаў для паляўнічых стрэльбаў. Зараз жыхароў Пінска могуць пакараць нават сямю гадамі пазбаўлення волі.

Са словаў супрацоўнікаў мытні, людзі рызыкуюць таму, што ва Украіне паляўнічыя патроны ў два разы таннейшыя. Аднак баепрыпасы можна правезці з-за мяжы і законным шляхам – для гэтага трэба атрымаць дазвол у абласной управе унутраных спраў.