Плыўчыха Аляксандра Герасіменя стала ганаровым металургам (фота)
Срэбраны прызёр Алімпіяды ў Лондане ў адзін з дзён трэніровачнага збору ў Магілёве правяла майстар-клас для юных спартсменаў у вучэльні алімпійскага рэзерву.
Як паведамляе "Прессбол", Аляксандра Герасіменя таксама з'ездзіла на сустрэчу з працоўным калектывам Магілёўскага металургічнага завода.
"Мне падабаюцца зносіны з людзьмі — тымі, хто хварэе за нас каля сваіх тэлевізараў і перадае нам сваё цяпло. Таму мы толькі вяртаем яго назад", — сказала Аляксандра, папраўляючы на галаве каску ганаровага металурга, якую ёй уручылі на памяць аб сустрэчы на прадпрыемстве.