Польска-беларускі памежны пераход адрамантуюць за 6 мільёнаў долараў (фота)
Чыгуначны пераход Семяноўка-Свіслач будзе адрамантаваны да лістапада 2012 года.
Аб гэтым паведамляе Kurier poranny. Працы абыйдуцца ў больш чым у 17,4 мільёнаў злотых (амаль 6 мільёнаў долараў). 85% ад гэтай сумы будзе выдаткавана ў межах польска-швейцарскай праграмы супрацоўніцтва і толькі 15% з дзяржаўнага бюджэту Польшчы.
У Семяноўцы ўзнікнуць будынкі мытнай і памежнай службаў. З'явіцца новае абсталяванне для больш якаснага дагляду цягнікоў.
Швейцарска-польская праграма супрацоўніцтва з'яўляецца адной з формаў бязвыплатнай фінансавай дапамогі, якая прадастаўляецца ўрадам Швейцарыі Польшчы і іншым дзяржавам, якія ўступілі ў Еўрапейскі саюз 1 мая 2004 года.