Польскія газеты апублікавалі матэрыялы пра падзеі ў Беларусі
Так яны падтрымалі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, ініцыяваную варшаўскім Бюро салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю.
Як паведаміла БелаПАН стваральнік бюро Юлія Слуцкая, матэрыялы "Старонкі салідарнасці" апублікавалі 19 лютага выданні Gazeta Wyborcza і Rzeczpospolita, а 22 лютага да акцыі далучылася газета Lidove noviny.
Па словах Слуцкай, тэксты пра падзеі на Плошчы, затрыманні беларускіх палітыкаў па замове бюро падрыхтавалі беларускія журналісты. Акцыю плануецца працягнуць з удзелам іншых еўрапейскіх выданняў.
"Гэта нефармальная акцыя, яна павінна працягвацца, пакуль у Беларусі ёсць палітвязні", — адзначыла Слуцкая.