Помнік Багдановічу “замініравалі” ў Дзень памяці паэта! (Фота)
“Бомба” апынулася кардоннай каробкай для кветак, а група размініравання ехала на месца 40 хвілін.
А 12 гадзіне каля помніка Багдановічу (ля Опернага тэатра) адбылася імпрэза да Дня памяці Паэта (25 траўня 1917 года Багдановіч памёр). Пасля імпрэзы прысутныя звярнулі ўвагу на кардонны пакет каля ног Багдановіча. Пакет быў незвычайны тым, што з яго тырчалі штучныя, пластмасавыя кветкі. Дык нашто пакет? Ваду наліваць? У выніку аматары Багдановіча выклікалі міліцыю – у святле тэракта ў метро людзі вырашылі перастрахавацца.

Падазроны пакет – справа ля ног Багдановіча

Нашто штучныя кветкі ставіць у такі пакет?



Хвілін праз 15 на месцы з’явіліся некалькі міліцыянтаў у касках і бронекамізэльках, якія ачапілі помнік.

Мінакоў прымушалі пераходзіць на іншы бок вуліцы.

Больш чым праз 40 хвілін з’явілася “група размініравання” – супрацоўнік МНС у форме і нейкі чалавек у пінжаку. Яны ўзяліся вывучаць пакет – без усякага дадатковага абсталявання.

Потым чалавек у пінжаку стаў некаму тэлефанаваць і тлумачыць, што “нічога страшнага”.

Потым узяў пакет у рукі…

…і панёс на лаўку ля Опернага тэатра.

Аперацыя завершаная паспяхова.