Помнік Максіму Багдановічу ў Гродне пакуль не з'явіцца (фота)

Як паведамляе "Вечерний Гродно", гарадскія ўлады вырашылі паставіць помнік класіку літаратуры ў парку Жылібера. Конкурсная камісія прымала прапановы, але ніводзін з праектаў чальцоў журы не задаволіў.

Па словах сакратара камісіі Вольгі Барэйкі, працам бракавала арыгінальнасці: усе яны былі паўторам чагосьці ранейшага. Таму конкурс вырашана працягнуць да 1 сакавіка.