Пра сітуацыю ў Мінску можна даведацца па спецыяльным тэлефоне

Лініі адкрытыя для таго, каб спыніць сярод насельніцтва распаўсюд чутак пра падарваныя аўтобусы ды іншыя няісныя факты. Пра гэта заявіў старшыня Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька.

Ладуцька: "У нас сёння кантактны агульнарэспубліканскі тэлефон вісіць 142. Набраў яго — адразу атрымаў аператыўны адказ. У нас дзейнічае інфармацыйная служба ўнутраных спраў. У ёй працуе каля 15 супрацоўніц. Вы набралі нумар — гарантавана атрымліваеце адказ. Сёння Мінгарвыканкам адкрыў кантакт-цэнтр. Гэта значыць, інфармацыйных каналаў для таго, каб атрымаць інфармацыю з першых рук, дастаткова".