Прадстаўнік ЗША з праваабаронцамі Расіі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі
Візіт намесніка дзяржсакратара ЗША па палітычных пытаннях Уільяма Бернса ў Маскву адбыўся 9—10 лютага.
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі стала адной з тэм сустрэчы намесніка дзяржсакратара ЗША па палітычных пытаннях Уільяма Бернса з расійскімі праваабаронцамі. Пра гэта паведаміла радыёстанцыя "Голас Амерыкі" са спасылкай на кіраўніка Маскоўскай Хельсінкскай групы Людмілу Аляксееву.
Візіт Бернса ў Маскву адбыўся 9—10 лютага. Амерыканскі дыпламат прыбыў для абмеркавання ключавых пытанняў двухбаковых адносінаў і міжнароднага парадку дня. Ён сустрэўся з прадстаўнікамі вышэйшай дзяржаўнай улады Расіі, грамадзянскай супольнасці і бізнесу, перадае БелаПАН.