Праезд на чыгунцы падаражэе ўдвая з-за Мытнага саюзу і АЭП
Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін.
Па яго словах, якія перадае interfax.by, Беларусь уніфікуе тарыфы на чыгуначныя перавозкі ў рамках сваіх абавязанняў у Адзінай эканамічнай прасторы і Мытным саюзе.
Плануецца, што кошты вырастуць паэтапна. На першым этапе ўдвая вырастуць кошты на чыгунку ўнутры Беларусі. А вось экспартна-імпартныя тарыфы знізяцца на 14%.