Пракуратура дала санкцыю на арышт мінчука, які спрабаваў спаліць бацьку
Санкцыю выпісала пракуратура Маскоўскага раёна Мінска.
Як паведамляе БелаПАН, 24-гадоваму жыхару сталіцы выставілі абвінавачанне ў наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання. Пацярпелы знаходзіцца ў лякарні ў цяжкім стане.
Нагадаем, здарэнне адбылося позна ўвечары 25 чэрвеня. Пасварыўшыся падчас сумеснага распіцця спіртнога, сын абліў свайго бацьку ацэтонам і падпаліў. 47-гадовы мужчына быў шпіталізаваны з апёкамі цела другой і трэцяй ступеняў.
Фота — nnm.ru