Пракуратура нагадала міліцыянтам аб правах журналістаў

У іх міліцыянтам нагадваюць аб правах журналістаў пры асвятленні несанкцыяваных масавых акцый. Пра гэта паведаміў журналістам супрацоўнік Генпракуратуры Павел Радзівонаў, перадае БЕЛТА.

Па словах Радзівонава, пракуратура запатрабавала не дапускаць парушэнняў правоў журналістаў і няўхільна забяспечваць выкананне заканадаўства. Пракурорскі работнік адзначыў, што пэўныя міліцыянты атрымалі дысцыплінарныя пакаранні за парушэнні ў згаданай сферы.

Нагадаем, што 8 верасня ў свеце адзначанцца Дзень міжнароднай салідарнасці журналістаў.