Пракуратура раіць банкам больш строга ставіцца да выдачы крэдытаў
Пракуратура рэкамендуе банкам больш уважліва правяраць крэдытныя гісторыі і плацежаздольнасць беларусаў.
У мэтах забеспячэння належнай праверкі плацежаздольнасці крэдытаатрымальнікаў Генеральнай пракуратурай на адрас кіраўнікоў 28 банкаўскіх установаў накіраваныя лісты наконт неабходнасці правядзення праверак па ўсіх фактах нядобрасумленнага стаўлення супрацоўнікаў банкаў да праверкі звестак, якія з'яўляюцца падставай для атрымання крэдытаў.
Раней Генпракуратура звяртала ўвагу банкаў на неабходнасць умацавання кантролю за праўдзівасцю інфармацыі, што ўтрымліваецца ў дакументах, якія прадстаўляюцца для атрымання крэдытаў, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.