Працоўныя ўпершыню ўвайшлі ўнутр першага энергаблока "Фукусімы-1"

Спецыялісты ўвайшлі ўнутр першага энергаблока аварыйнай АЭС "Фукусіма-1" упершыню з таго моманту, як на станцыі адбыўся шэраг аварый, выкліканых землятрусам і цунамі. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на кампанію-аператара АЭС Tepco.

Спецыялістам трэба усталяваць шэсць вентыляцыйных прылад, пры дапамозе якіх плануецца панізіць узровень утрымання радыяцыі ў паветры ўсярэдзіне энергаблока. Як удакладняе агенцтва "Кіода", 12 працоўных у ахоўных касцюмах і масках будуць працаваць усярэдзіне энергаблока на працягу 40 хвілін.

Затым спецыялісты павінны прыступіць да аднаўлення астуджальных сістэм. Чакаецца, што працы будуць праводзіцца на працягу чатырох-пяці дзён.