Праваабаронцы абвяргаюць звесткі пра тое, што Бяляцкі трапіў у ШЫЗА

Нагадаем, што ў канцы мінулага тыдня з'явілася інфармацыя пра змяшчэнне Алеся Бяляцкага ў штрафны ізалятар. Аднак яна не пацвердзілася, паведамляе праваабарончы сайт “Вясна”.

Нагадаем, палітвязень асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Яго абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў у буйным памеры.