Праваабаронца змагаецца з затапленнем вуліцы праз пракуратуру

На яго думку, чыноўнікі вінаватыя ў тым, што некалькі гадоў у Брэсце затапліваецца вуліца Звонкая. Як паведамляе БелаПАН са словаў Кісляка, ўвесну 2009 года на гэтай вуліцы знялі і вывезлі грунт. І вада з суседніх вуліц пачала сцякаць на гэты ўчастак і назапашвацца там. 


Сёлета на пачатку года на гэтым жа ўчастку вуліцы паставілі бетонныя бардзюры, але не прадугледзелі адвод ліўневых водаў. Вада затапіла ўчастак вуліцы ды прылеглыя тэрыторыі. Мясцовасць забалочваецца, па дарозе цяжка праехаць машынам і падвезці будаўнічыя матэрыялы. 


Кісляк мяркуе, што вінаватыя будаўнічыя арганізацыі, а таксама мясцовыя чыноўнікі, абавязаныя кантраляваць такія будаўнічыя працы.